Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Выпадак з ваеннай біяграфіі

   Андрэй Макаёнак расказвае пра такі выпадак са сваёй ваеннай біяграфіі.
   Яго параніла. Рашэнне галоўнага хірурга было простае: ампутацыя абедзвюх ног. Можна ўявіць, што адчуў чалавек ва ўзросце дваццаці аднаго года. Застацца без ног, калекам на ўсё жыццё... Але ўрач ніжэйшага рангу, што за двое сутак паспеў пасябраваць з хлопцам, сказаў Андрэю:
   – Не згаджайся на ампутацыю. Гангрэны няма – ногі можна ўратаваць. Няхай эвакуіруюць у тылавы шпіталь.
   Калі прыйшлі санітары, каб забраць Андрэя ў аперацыйную, ён дастаў парабелум, які незадоўга да ранення зняў з забітага нямецкага афіцэра і, як памятны трафей, прывёз з сабой. У шпіталі ўзняўся вэрхал: афіцэр пагражае пісталетам, абараняючы свае ногі. Збеглася ўсё начальства. Угаворы, пагрозы, хітрасць – нічога не дапамагло. Хлопец быў непахісны.
   Відаць, галоўнаму хірургу спадабалася адчайная мужнасць маладога чалавека. Ён загадаў тут жа на самалёце разам з параненым генералам адвезці Андрэя ў тылавы шпіталь. Ногі былі ўратаваны.
(145 слоў)

Паводле І. Шамякіна

 

Похожие статьи:

Андрэй МакаёнакАндрэй Макаёнак - Трыбунал

Андрэй МакаёнакАндрэй Макаёнак - Пагарэльцы. Аналіз твора

Андрэй МакаёнакАндрэй Макаёнак. Зацюканы апостал. Аналіз твора

БиографииАндрэй Макаёнак

Андрэй МакаёнакКамедыя Андрэя Макаёнка "Выбачайце, калі ласка!". Характарыстыка вобразаў і праблем, узнятых у творы