Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Выдатны вучоны

   Імя выдатнага вучонага, педагога-практыка, аўтара шматлікіх навукова-метадычных прац па праблемах педагогікі і мовазнаўства Васіля Ульянавіча Протчанкі добра вядома ў Беларусі і за яе межамі.
   Пра актыўную творчую дзейнасць даследчыка сведчаць больш за сто навуковых прац. Ім напісаны шматлікія артыкулы, вучэбныя праграмы па беларускай мове. Васіль Протчанка лічыў, што роднае слова адыгрывае выключную ролю ў станаўленні светапогляду маладых людзей, у фарміраванні іх духоўнасці.
   Дзякуючы глыбокім энцыклапедычным ведам, высокаму творчаму патэнцыялу, прафесійнай дасведчанасці, багатаму педагагічнаму вопыту Васіль Ульянавіч згуртаваў вакол сябе маладых вучоных, якія сёння прэзентуюць метадычную школу вядомага вучонага не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі і рэалізуюць яго перадавыя ідэі.
   Патрабавальны да сябе, ён быў дастаткова патрабавальным і да іншых, але гэтая якасць яго характару спалучалася з павагай да асобы, верай у невычэрпныя чалавечыя магчымасці, зыходзіла выключна з прафесійных і маральных крытэрыяў, якім ён ніколі не здраджваў.
(141 слова)

Паводле Г. Валочка