Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вернісаж для мамы

   Мы з сястрой спрачаліся. Вырашалі, які падарунак зрабіць маме. Сястра сказала:
   – Я вышыю маме сурвэтку.
   – Ты ў мінулым годзе ёй вышывала.
   – Я ў мінулым годзе вышывала зайчыка.
   – А ў дзіцячым садку ты падарыла ёй таксама зайчыка.
   – Не, тады я вышывала маме вішанькі. Калі не верыш – паглядзі. Усе нашы падарункі ляжаць у маміным стале.
   Сястра разлажыла папку з вернісажам для мамы.
   Там былі малюнкі і пісьмо маме, калі яна ляжала ў бальніцы. Літары друкаваныя, няроўныя, нязграбныя: «Мамачка, мы без цябе сумуем».
   Незразумела, чаму мама не парвала гэтыя каракулі і не выкінула іх.
(99 слоў)

(Паводле А. Васілевіч)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПадарунак (Паводле В. Хомчанкі)

Пераказы, дыктантыСустрэча з маці

Пераказы, дыктантыДа маці

Пераказы, дыктантыПадарунак

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці