Мы з сястрой спрачаліся. Вырашалі, які падарунак зрабіць маме. Сястра сказала:
– Я вышыю маме сурвэтку.
– Ты ў мінулым годзе ёй вышывала.
– Я ў мінулым годзе вышывала зайчыка.
– А ў дзіцячым садку ты падарыла ёй таксама зайчыка.
– Не, тады я вышывала маме вішанькі. Калі не верыш – паглядзі. Усе нашы падарункі ляжаць у маміным стале.
Сястра разлажыла папку з вернісажам для мамы.
Там былі малюнкі і пісьмо маме, калі яна ляжала ў бальніцы. Літары друкаваныя, няроўныя, нязграбныя: «Мамачка, мы без цябе сумуем».
Незразумела, чаму мама не парвала гэтыя каракулі і не выкінула іх.
(99 слоў)
(Паводле А. Васілевіч)
Похожие статьи:
Пераказы → Сустрэча з маці
Пераказы → Да маці
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы → Падарунак
Пераказы → Падарунак (Паводле В. Хомчанкі)