Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Верасень

   Краскі паскідалі ўжо ярка-святочныя ўборы. Яшчэ зусім нядаўна сцябліны аж ламаліся ад кветак. Цяпер на іх будзённа і задумліва шуршалі поўныя каробачкі спелых зярнят, беражліва хаваючы ад дажджу і туману свой летні даробак.
   Спакусіўшыся сонцам і цеплынёю, у другі раз зацвілі брусніцы. Зноў успомнілі вясну фіялкі, званкі, канюшына. Іх кветкі былі не такія яркія і буйныя, як увесну, але ўсё ж яны змушалі зірнуць на сябе, убачыць іх журботна-ціхую прыгажосць.
   З раніцы лугі заўсёды высцілаў белы туман. У прыродзе ўжо пачалося дужанне цеплыні і холаду. Цеплыня не хацела здавацца, але і холад з кожным днём усё больш мацнеў.
(101 слоў)

(Паводле Я. Сіпакова)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВерасень

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Верасень

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Верасень

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Вераснёвыя ночы

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Белавежа