Краскі паскідалі ўжо ярка-святочныя ўборы. Яшчэ зусім нядаўна сцябліны аж ламаліся ад кветак. Цяпер на іх будзённа і задумліва шуршалі поўныя каробачкі спелых зярнят, беражліва хаваючы ад дажджу і туману свой летні даробак.
Спакусіўшыся сонцам і цеплынёю, у другі раз зацвілі брусніцы. Зноў успомнілі вясну фіялкі, званкі, канюшына. Іх кветкі былі не такія яркія і буйныя, як увесну, але ўсё ж яны змушалі зірнуць на сябе, убачыць іх журботна-ціхую прыгажосць.
З раніцы лугі заўсёды высцілаў белы туман. У прыродзе ўжо пачалося дужанне цеплыні і холаду. Цеплыня не хацела здавацца, але і холад з кожным днём усё больш мацнеў.
(101 слоў)
(Паводле Я. Сіпакова)
Похожие статьи:
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Белавежа
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Верасень
Пераказы, дыктанты → Верасень
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Вераснёвыя ночы
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Верасень