Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Векавыя асілкі

   Векавыя дубы стаяць паважныя і спакойныя ў сваёй велічы. Яны не тое што не падпарадкоўваюцца агульным законам восені, яны проста, адчуваючы сваю сілу і моц, скараюцца ёй у апошнюю чаргу. Рэдкія лісты зрываліся з галін-асілкаў і павольна ляцелі ўніз. Яны роўна накрывалі жоўта-зялёныя жалуды, якія імкліва падалі з вышыні.
   Стары ляснік запаволіў хаду, нахіліўшыся, падняў колькі жалудоў, паклаў у кішэню, глянуў уверх. Ён любаваўся дубамі. Але гэта былі яшчэ не тыя дубы, да якіх ён ішоў і каля якіх яму захацелася пасядзець. Тыя крыху далей, і ім не па дзвесце, не па сто, а ўсяго па сорак гадоў. Вось яна, нешырокая, але доўгая дзялянка з роўнымі радамі не надта высокіх, але дзябёлых, з густымі шапкамі галля маладых дубоў. З першага позірку відаць, што дубы гэтыя пасаджаны чалавекам і што клапатлівыя рукі заўсёды прысутнічалі тут.
(136 слоў)

Паводле І. Шамякіна.

Похожие статьи:

Іван ШамякінАдказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"

Іван ШамякінСэрца на далоні. Адказы на пытанні

Іван ШамякінІван Шамякін - Злая зорка

Іван ШамякінІван Шамякін - Непаўторная вясна

БиографииІван Шамякін