Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бібліятэка-легенда

   Магнаты Храптовічы аблюбавалі Шчорсы яшчэ ў пятнаццатым стагоддзі. Іх вабілі чароўны Нёман, Налібоцкая пушча, ураджайныя палеткі.
   З вялікага роду Храптовічаў у спіс асветнікаў Беларусі занесены Літавор Храптовіч. Вядомы грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч любіў свой радавы маёнтак. Менавіта пры Літавору тут была сабрана ўнікальная бібліятэка.
   Кажуць, у бібліятэчным храме Храптовіча было каля дваццаці тысяч кніг. Гэта творы рымскіх, грэчаскіх, італьянскіх, французскіх класікаў, а таксама рукапісы і архівы па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы.
   У тысяча дзевяцьсот трынаццатым годзе бібліятэку-скарб вывезлі ў Кіеўскі ўніверсітэт. Аднак пасля адкрыцця ўніверсітэта на радзіме яна павінна была вярнуцца.
   На жаль, гэтага не адбылося. Перад Першай і Другой сусветнымі войнамі бібліятэка была эвакуіравана ў розныя гарады Расіі. Кнігі, што засталіся ў Шчорсах, знішчылі фашысты.
   Сёння бібліятэку Храптовіча трэба шукаць па ўсім свеце. Хочацца верыць, што гэтым зоймуцца маладыя рупліўцы беларускай культуры.
(135 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХраптовічы

Пераказы, дыктантыАб чым маўчаць камяні

Пераказы, дыктантыДыпламатыя

Пераказы, дыктантыБібліятэка-легенда

Пераказы, дыктантыЭнцыклапедыст са Шчорсаў