Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бусліная сям’я

   Рухавыя і спрытныя бусляняты, падскокваючы з месца, адно за адным падымаліся ў восеньскае неба. Яшчэ некалькі дзён таму назад яны толькі выпрабоўвалі пругкасць і сілу сваіх крылаў, а сёння па-даросламу спрытна ўжо гаспадарылі ў высях. Не спяшаючыся, кружыліся яны ў чыстым ранішнім небе над вёскай.
   Разам з імі лётаў і іх бацька. Спакваля ўзмахваючы крыламі, стары спакойна плаваў у кругу сваіх дзяцей, нястомных, поўных здароўя. Адчувалася, што ён вельмі замілаваны імі, любуецца іх прыгажосцю.
   Не меншае ўражанне рабілі бусляняты і на старую бусліху, якая ў гэтую часіну стаяла на ўскрайку гнязда і пяшчотна паглядала ўгору. Яна і сама з прыемнасцю палятала б разам з дзецьмі, каб не балела крыло. Няхай гоіцца рана, бо хутка давядзецца збірацца ў вырай. Трэба ж будзе весці дзяцей. І яна, не то выказваючы сваю мацярынскую радасць, не то бядуючы, што баліць крыло, ускідвала галаву, рассыпала свой звонкі клёкат.
   Прыемна было назіраць за гэтай сямейкай.
(149 слоў)

Паводле М. Ткачова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВыратаваная буслянка

Пераказы, дыктантыБуслы прыляцелі

Пераказы, дыктантыБуслы

Пераказы, дыктантыБуслы над казармай

Пераказы, дыктантыАдзінота