Рухавыя і спрытныя бусляняты, падскокваючы з месца, адно за адным падымаліся ў восеньскае неба. Яшчэ некалькі дзён таму назад яны толькі выпрабоўвалі пругкасць і сілу сваіх крылаў, а сёння па-даросламу спрытна ўжо гаспадарылі ў высях. Не спяшаючыся, кружыліся яны ў чыстым ранішнім небе над вёскай.
Разам з імі лётаў і іх бацька. Спакваля ўзмахваючы крыламі, стары спакойна плаваў у кругу сваіх дзяцей, нястомных, поўных здароўя. Адчувалася, што ён вельмі замілаваны імі, любуецца іх прыгажосцю.
Не меншае ўражанне рабілі бусляняты і на старую бусліху, якая ў гэтую часіну стаяла на ўскрайку гнязда і пяшчотна паглядала ўгору. Яна і сама з прыемнасцю палятала б разам з дзецьмі, каб не балела крыло. Няхай гоіцца рана, бо хутка давядзецца збірацца ў вырай. Трэба ж будзе весці дзяцей. І яна, не то выказваючы сваю мацярынскую радасць, не то бядуючы, што баліць крыло, ускідвала галаву, рассыпала свой звонкі клёкат.
Прыемна было назіраць за гэтай сямейкай.
(149 слоў)
Паводле М. Ткачова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Буслы (Паводле А. Ляўковіч)
Пераказы, дыктанты → Адзінота
Пераказы, дыктанты → Выратаваная буслянка
Пераказы, дыктанты → Буслы прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Буслы над казармай