Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Буслава песня

   Шмат чаго ў палешукоў ад буслоў, шмат чаго і ў гэтых птахаў у белых світках ад людзей, што жывуць у палескім краі. Аднолькава сціплыя яны і маўклівыя. Калі-нікалі кіне сярод балот свой голас бусел, выб’е пошчак касцяною дзюбай, ніколі не закрычыць ён у хоры. Толькі на самоце, калі на душы яго спакойна і ціха ці калі, распластаўшы ружовыя на сонцы крылы, выбліскваючы кожным пяром, падрульвае ён да сваёй буслянкі, вітальнай песняй азначае сваё вяртанне з далёкіх краін. Ці калі на дасвецці выйдзе ён на родныя гоні – палі, дубровы, сенажаці – і кіне яго ў жар і холад ад бясконцасці жыцця і зямлі. Тады, не памятаючы сябе, адкінуўшы сціпласць і сарамяжлівасць, зацягне ён сваю, хоць і не зусім удалую, але радасную, шчырую песню нараджэння новага дня.
   А дзень яго, як і сялянскі, цалкам у працы. Мерае і мерае ён балоты, падоўгу ўглядаецца сумным вокам у нікуды, нібы імкнецца зазірнуць, што там, за даляглядам.
(151 слова)

Паводле В. Казько

 

Похожие статьи:

ВВалачобныя песні

Ян ЧачотЯн Чачот - Песні і балады

ВВосеньскія песні

ППесня

ВВясельныя песні