Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артыстка

   Кінастудыя здымала фільм пра вайну. Рыхтаваўся эпізод – бежанцы на дарозе.
   У назначаны дзень людзей сабралася вельмі многа. Рэжысёр, нізенькі, каржакаваты, з чорнаю барадою, у палінялым камбінезоне, з тоўстым кіем у руцэ – у яго балела нага – выйшаў перад людзьмі і растлумачыў, як яны павінны апрануцца, што ўзяць з сабою.
   – Адным словам, каб было так, як у сорак першым, – заключыў рэжысёр.
   Пра тое, як хадзілі ў бежанцы, помніла яшчэ амаль палова вёскі. Бабка Мар’я, старая ўжо, зусім сівая, бяззубая. Але і ёй хацелася трапіць у кіно, і яе ўсхваляваў успамін – як гэта было тады, у тыя часы, каб яны век не вярнуліся.
   З бабкаю збіраўся ісці «здымацца ў кіне» і яе ўнук трактарыст Косця. Яму цяпер было столькі гадоў, як у вайну яго бацьку, сыну бабкі Мар’і, якога забілі немцы. І падобны ж быў Косця да бацькі – ну выліты Віця, бабчын сын.
   Калі амаль усе жыхары вёскі выйшлі на тракт – з клункамі, з чамаданамі, з дзецьмі на вазах, – карціна сапраўды атрымалася такой жа, як тады, у сорак першым. У бабкі Мар’і аж забалела сэрца. Успомнілася ўсё да драбніц, як было ў вайну. А ў гэты час артысты, апранутыя ў нямецкую форму, схапілі яе ўнука Косцю і пацягнулі з дарогі ў лес.
   І бабка Мар’я нема загаласіла, падалася за ўнукам. З вачэй яе паліліся непадробныя слёзы.
   Пасля спецыялісты, якія глядзелі гатовы фільм, казалі, што артыстка вельмі добра сыграла эпізод. Вельмі праўдзіва.
(238 слоў)

(Паводле Л. Арабей)

 

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Дарога праз лес

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Пераказы, дыктантыПраўда-памяць

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе