Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аматары грыбоў

   Зборам і нарыхтоўкай грыбоў займаецца не толькі чалавек. Не меншую цікавасць да іх праяўляюць і многія дзікія жывёлы.
   Вось выйшаў на «ціхае паляванне» барсук. Толькі трапіцца грыб, адразу саб’е яго лапай і акуратна пакладзе на прыкметным месцы – на камені або на пяньку. І пайшоў далей. А праз некалькі дзён зноў ідзе тым жа маршрутам і пераварочвае збітыя шапачкі на другі бок. Калі грыбы як след падсушацца, барсук зносіць іх у сваю нару. Будзе ласавацца імі ўзімку, зрэдку прачынаючыся ад маркотнага сну. А разбіраецца барсук у грыбах не горш за чалавека. Толькі баравікі, маладыя падасінавікі ды абабкі нарыхтоўвае, а іншых не чапае. Ён цэлымі днямі ў лесе, тут і адных баравічкоў насушыць удосталь можна.
   Убачыў вялікі баравік янотападобны сабака і, не марудзячы, прыступіў да абеду. Гучна чмякаючы, з задавальненнем праглынуў мяккія салодкія кавалкі грыбнога капелюша.
   А вось паміж дзвюх маладых асінак зляцелася чародка шэранькіх драздоў. І расклёўваюць стары падасінавік. Ды тут спрытная сарока падляцела, прагнала драздоў і сама прынялася за ежу. Нават каркнула, нібы варона, ад задавальнення. Смачна ёй, відаць.
   Вавёрка больш за ўсіх лясных жыхароў ласая да грыбоў. Знойдзе грыб, крышачку падгрызе яго ножку знізу даломіць спрытнаю лапкай. А каб грыбы лепш сохлі ды не нападалі на іх наземныя жукі і іншыя шкоднікі, вавёрка развешвае лясныя ласункі па галінках. Наколе грыбок за капялюшык на тонкую галінку і пакідае так, пакуль ён не высахне. А потым складвае сухія грыбы ў дуплы і трэшчыны дрэў. Калі пакрыецца ўсё навокал снегам, тады самы час скарыстаць далікатэсныя запасы.
(247 слоў)

Паводле В. Грамыкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы

Пераказы, дыктантыБаравічкі

Пераказы, дыктантыНастасін гай

Пераказы, дыктантыГрыбы ў павер’ях

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы