Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ад Кромані да Свіцязі

   Налібокі! Прамоўлю тое слова – і самымі рознымі ўзорамі ткуцца думкі, далёкія і блізкія ўспаміны, і душа просіцца туды, на шырокія і дрымотныя лясістыя прасторы.
   А дарог, каб трапіць у Налібоцкую пушчу, даволі многа. У кожнага свае вароты і свая дарога, каб трапіць у самае сэрца пушчы. Але дзе ж знаходзіцца тое сэрца? Думалася некалі, што яно там, дзе найбольш нетравай гушчыні, непралазных балот, камароў ды багны, аднак мінула некалькі дзясяткаў гадоў,  і я задумаўся яшчэ раз аб сэрцы пушчы. Будзем лічыць, што гэта стаўбцоўскія Налібокі, адкуль, напэўна, і ўзяла наша лясная матуля сабе назву.
   Я добра ведаю, дзе знаходзяцца вочы пушчы; тут ужо сумнення няма: яе вочы – гэта два залатадонныя азёры Кромань ды Свіцязь.
   Калі я першы раз пабачыў Кромань, дык ахнуў ад нечаканай прыгажосці: уразіў не зіхоткі блакіт яго люстэрка, а зялёны хваёвы ды альховы вяночак, якім быў акаймаваны яго бераг.
   Непаўторная прыгажосць гэтага возера, у якой я знаходжу вельмі шмат ад задуменнасці і таямнічасці, найдаражэйшая за ўсё.
   Другое вока пушчы, возера Свіцязь, зусім не ўступае па сваёй прыгажосці Кромані, а ў нечым і падобнае да яго. Можа, сваім светла-залатым дном, дзе можна кожны каменьчык убачыць.
   Я шукаў агульнае ў двух славутых азёрах нашага краю і знаходзіў, што яны ўсё ж вельмі розныя і сваёй прыгажосцю, і сваёй вадою: вада ў Свіцязі значна мякчэйшая і, можа, больш жывая, чым у Кромані, у яе лагода з іншай падфарбоўкай, бо і бераг зусім іншы (з елкі, дуба, ясеня, граба). Не магу параўноўваць азёры і па смаку рыбы. На Свіцязі не давялося ёй пачаставацца, і я застаюся з перакананнем, што кроманскі шчупак самы смачны ў свеце.
(268 слоў)

(Паводле К. Камейшы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТут нараджаюцца паэты

Пераказы, дыктантыЛегенда пра Свіцязь

Адам МіцкевічАдам Міцкевіч - Свіцязь

Пераказы, дыктантыВозера Свіцязь

Пераказы, дыктантыСвіцязь