Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - На полі вясною

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў
 
І вузкія стужкі
Сялянскіх палос –
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс!
 
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
 
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.
 
Люблю я узгоркі,
І насып-курган,
І сіняй далечы
Празрысты туман...
 
Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.
 
Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...
 
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.
 
1908

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Поле

Пераказы, дыктантыЖніво

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Духмянае дзіва

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...

Пераказы, дыктантыВечнае поле