Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Камар-званар

У лесе, ля балота, жыў Камар...
Ад іншых знешне ён не вызначаўся:
Меў крылы і насаты твар,
Ад сонца ў лазнякі хаваўся.
Ды вось бяда – быў несусветны ён званар!
Якую плётку ні пачуе –
Раструбіць, параззвоніць на ўвесь край...
Ну хоць ты вушы затыкай!..
Пакуль яго хто курадымам не ўтаймуе.

Сябры, калі спаткаеце ў школе плеткара,
Напомніце яму пра Камара.

 

Похожие статьи:

Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Арэх і Жаба

Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан

Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка

Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Камарык

Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Барадаты камар