Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цішка Гартны - Да Нёмна

Эх ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў, ці сніў,
Як слязу бедака
Ў свае воды лавіў;

Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Спяваў песні нуды, –

Што надыдзе пара –
Знемажэнне міне,
Вызвалення пара
Над народам блісне?

Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песня вольных людзей?

Капыль, 1909
 

Крыніца: Гартны Ц. Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909-1935. Апавяданні 1909-1927. Аўт. прадм. С. Александровіч. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 438 с.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені