Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раіса Баравікова - Гальштучнік

   1. Зялёная планета, куды трапілі астранаўты, нагадвала невялікі шарык з ранняй сакаўной травы.
   «Першае ўражанне было такое, нібыта мы трапілі ў Белавежскую пушчу ці Бярэзінскі запаведнік. Альбо і ўвогуле ў нейкі агромністы здзічэлы сад дзе-небудзь пад Нароўляю ці пад Слуцкам. Але такім было толькі першае ўражанне. Пад кронамі магутных дрэў была не такая ўжо і дзікая паверхня, – месцамі відавочна расчышчаная, месцамі выпаленая: хтосьці раскладваў вогнішча.»
   «Расліннасць наўкол самая што ні на ёсць сапраўдная. Праўда, на Зямлі я такой не сустракаў, і вельмі здзіўляла, што паўсюль быў адзін толькі зялёны колер: зялёная кара дрэў, зялёнае лісце, зялёныя пялёсткі кветак.»
   2. Дзікуны падбягалі да гасцей-зямлян з усіх дрэў і кустоў. Твары іх свяціліся радасцю, у іх былі доўгія валасы, бароды, шчокі, зарослыя шчэццю. А на шыі іх чарнела палосачка – гальштук-бабачка, гэта глядзелася недарэчна. Дзікуны размаўлялі на лацінскай мове і былі вельмі ветлівыя і ўзбуджаныя. Яны выказвалі шкадаванне, што зямляне не змогуць убачыць іх офісы і навуковыя цэнтры, зоны адпачынку. Госці не маглі іх зразумець, бо навокал былі толькі лясы, таму рашылі, што гэтыя людзі – вар’яты. І толькі доктар Савіч, здаецца, пачаў разумець іх.
   3. Перад ад’ездам гуманоіды падарылі доктару Савічу гальштук-бабачку. І як толькі карабель адляцеў, з доктарам пачалі адбывацца дзівосы. Ён настойваў на змене курса ў бок сузор’я Дзевы, маўляў там можна знайсці братоў па розуме. Савіч нават спрабаваў прарвацца ў адсек кіравання палётаў, каб змяніць курс. Многія вырашылі, што ён звар’яцеў, як і дзікуны з Зялёнай планеты. Аднак доктар тлумачыў ім, што справа ў зусім іншым.
   4. «Ды вам усім і не снілася, што гэты гальштук уяўляе сабою, – сказаў ён. – Гэта – Праграма, завезеная на Зялёную планету прадстаўнікамі адной з самых высакаразвітых сусветных цывілізацый. Усё выключна проста. Таму, хто носіць гэты гальштук, спачатку выдаецца міраж, мара жыцця.»
   «Але ўсялякую мару трэба ўвасобіць у жыццё, зрабіць явай. І гэта прадугледжана Праграмай. Яна выдае ўстаноўкі, падрабязнае тлумачэнне, як і што трэба рабіць, каб гэтую мару здзейсніць. Ну, скажам, нехта хоча стаць вялікім кампазітарам і яму даецца магчымасць уявіць сябе ім. А потым пачынаецца шлях да гэтай вяршыні, па якім і вядзе Праграма.»
   5. Пасля таго, як Савічу не ўдалося трапіць на сузор’е Дзевы, яго звольнілі і ён зажыў зямным жыццём. Пасяліўся непадалёку ад Мінска, у сядзібе і ўжо даўно адышоў ад лекарскай справы.
   6. Калі на сядзібу завітаў аўтар-апавядальнік, то ён заўважыў, што ў доктара Савіча жыве істота, падобная на малпу. Яна падабрала капялюш і гальштук доктара, якія ён у роспачы кінуў на зямлю, і збегла ў хату. Доктар растлумачыў, што гэта не малпа, а істота, выгадаваная з прабіркі, знойдзенай на міжпланетным караблі, які пацярпеў катастрофу. А калі яны зайшлі ў хату, каб пазнаёміцца з ёй бліжэй, адбылося неверагоднае:
   «У шыбіну стукалася, білася крыламі невялікая птушка з чорнай палосачкай-гальштукам на валляку...
   – Гальштук! Мой гальштук! – закрычаў доктар Савіч у вялікай роспачы. – Як жа я мог сарваць яго!.. Ты разумееш, што адбылося?! Ён, напэўна, падняў гальштук, начапіў сабе на шыю, і вось здарылася бяда. Ты ж помніш, Праграма, што хавалася ў ім, станоўча спрацоўвала толькі тады, калі гальштук хтосьці атрымліваў у падарунак. Ва ўсіх іншых выпадках, гэта – адмоўная энергія. Мой добры сябар стаў птушкаю! – і доктар Савіч адчыніў фортку...»
   7. «У шыбіну стукалася, білася крыламі невялікая птушка з чорнай палосачкай-гальштукам на валляку...»
   8. Аўтар-апавядальнік расказаў доктару Савічу, што рыхтуецца экспедыцыя для пошукаў братоў па розуме. І доктар вырашыў папрасіцца ў гэтае падарожжа. І яму не адмовілі. Як пасля даведаўся апавядальнік, Савіч трапіў у экіпаж, які ляцеў ў сузор’е Дзевы.
   9. 1-я частка – Зялёная планета;
       2-я частка – Гальштук-Праграма;
       3-я частка – Гальштучнік;
       4-я частка – Да сузор’я Дзевы.
   10. Твор «Гальштучнік» лічыцца фантастычным таму што Раіса Баравікова малюе незвычайныя персанажы, апавядае пра дзівосныя планеты і жыццё на іх. Сюжэту твора надаецца займальнасць, прыгодніцкі характар. Пісьменніца даносіць да нас думку пра неабходнасць прыгожага, мудрага ўладкавання жыцця на планеце Зямля і ў Сусвеце, пра тое, як важна цаніць і берагчы ўсё непаўторнае, цудоўнае, унікальнае, не забываць пра дабрыню, чуласць і спагаду да іншых.
   Разам з героямі Раісы Баравіковай мы апынаемся на далёкіх планетах, сустракаем там невядомых істот, робімся сведкамі незвычайных падзей і цудаў.

 

Похожие статьи:

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай...

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Барбара Радзівіл

Раіса БаравіковаТворчасць Раісы Баравіковай

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Старэюць людзі, дрэвы і кусты...

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Верш да дзяцей