Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Броўка - А хіба ёсць, што забываюць?

Ляжыць салдат ля пераправы,
Каля маленькае ракі.
Ляжыць салдат
Вялікай славы,
Крывёй здабытай на вякі.
 
Шуміць над ім гушчар зялёны,
Плывуць аблокаў караблі.
Ён паў,
Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:
 
І лес ва ўзорах журавінных,
І луг з расянаю травой,
І тыя светлыя хаціны,
Што сталі дружна над вадой.
І сад, шумлівы напрадвесні,
І піянерскія кастры...
 
Ляжыць салдат
І чуе песні,
Што не сціхаюць да зары.
 
Ляжыць і сніць ён аб народзе,
Якому шчасце – вольна жыць!
І рады ён, калі прыходзяць
Хоць зрэдку з ім пагаварыць,
Калі сцяжыначка малая
Не зарастае да яго...
 
А хіба ёсць, што забываюць
Выратавальніка свайго?

 

Похожие статьи:

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Прынясіце кветкі салдатам

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Пакахай мяне, салдацік

Пераказы, дыктантыПросты рабочы чалавек

Пераказы, дыктантыПаклон

Пераказы, дыктантыВоін-вызваліцель