Ляжыць салдат ля пераправы,
Каля маленькае ракі.
Ляжыць салдат
Вялікай славы,
Крывёй здабытай на вякі.
Шуміць над ім гушчар зялёны,
Плывуць аблокаў караблі.
Ён паў,
Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:
І лес ва ўзорах журавінных,
І луг з расянаю травой,
І тыя светлыя хаціны,
Што сталі дружна над вадой.
І сад, шумлівы напрадвесні,
І піянерскія кастры...
Ляжыць салдат
І чуе песні,
Што не сціхаюць да зары.
Ляжыць і сніць ён аб народзе,
Якому шчасце – вольна жыць!
І рады ён, калі прыходзяць
Хоць зрэдку з ім пагаварыць,
Калі сцяжыначка малая
Не зарастае да яго...
А хіба ёсць, што забываюць
Выратавальніка свайго?
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Паклон
Пераказы, дыктанты → Воін-вызваліцель
Леанід Дайнека → Леанід Дайнека - Прынясіце кветкі салдатам
Пераказы, дыктанты → Просты рабочы чалавек
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Пакахай мяне, салдацік