Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніл Гілевіч - Конік у палоне

Хлопчык коніка злавіў 
У траве на ўзлессі.
Дома ў шклянку пасадзіў:
– Ну, спявай мне песні!

На лужку я чуў цябе
Хораша стракочаш!
Што ж маўчыш? Чаму цяпер
Стракатаць не хочаш?

Бедны конік, бы ў турме,
Цеснай і закрытай,
Ціха шкрабае па дне –
Нібы кажа з крыўдай:

– Сумна мне тут без сяброў
Аднаму ў палоне,
Адпусці мяне дамоў –
У прастор зялёны.

І прыходзь тады гуляць
На лужок мурожны:
Буду я табе спяваць
Дзень і вечар кожны.

 

Похожие статьи:

Ніл ГілевічГрамадзянская і медытатыўная лірыка Ніла Гілевіча

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Гэй, мой конік

Ніл ГілевічМатывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча

БиографииНіл Гілевіч

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Конь і конік