Хлопчык коніка злавіў
У траве на ўзлессі.
Дома ў шклянку пасадзіў:
– Ну, спявай мне песні!
На лужку я чуў цябе
Хораша стракочаш!
Што ж маўчыш? Чаму цяпер
Стракатаць не хочаш?
Бедны конік, бы ў турме,
Цеснай і закрытай,
Ціха шкрабае па дне –
Нібы кажа з крыўдай:
– Сумна мне тут без сяброў
Аднаму ў палоне,
Адпусці мяне дамоў –
У прастор зялёны.
І прыходзь тады гуляць
На лужок мурожны:
Буду я табе спяваць
Дзень і вечар кожны.
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Грамадзянская і медытатыўная лірыка Ніла Гілевіча
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Конь і конік
Биографии → Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч → Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Гэй, мой конік