Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гой. Аналіз апавядання

   У апавяданні «Гой» увасоблена актуальная для паслярэвалюцыйнага жыцця ідэя дружбы народаў, у ім асуджаецца шкоднасць рэлігійнай, побытавай і псіхалагічнай ізаляцыі людзей адной веры, адной нацыі ад іншых. Гэта была гуманістычная рэакцыя на прыгнятальную палітыку царскіх улад у адносінах да «инородцев», якая ажыццяўлялася таксама праз сістэму сацыяльнага і рэлігійнага раз'яднання. Сюжэт твора будуецца на сітуацыі, калі беларус Міхась і яўрэйка Рыва пакахалі адно другога насуперак волі бацькоў Рывы, якія сурова прытрымліваюцца ўстарэлых кананічна-рэлігійных поглядаў на ўзаемаадносіны яўрэяў з прадстаўнікамі іншых народаў, якіх яны зняважліва называюць «гоямі». Для іх Міхась таксама «гой». Аднак эпілог апавядання шчаслівы. Жорстскія перыпетыі вайны, якія ў духу тагачаснай літаратуры меладраматычна ўзмоцнены, змушаюць бацьку Рывы карэнным чынам змяніць адносіны да Міхася, свайго выратавальніка ад смерці, што ўрэшце стаў яго зяцем, якім ён ганарыцца. У старога шаўца Мотэля адбываецца псіхалагічная пераацэнка ўсяго жыцця.
   Апавяданне «Гой» вызначаецца ўжо даволі сур'ёзным узроўнем пісьменніцкага майстэрства. Учынкі і пачуцці герояў маюць натуральны ход і пераканаўчае развіццё згодна з іх жыццёвай пазіцыяй і індывідуальным характарам. Спрошчанасць ад фармальнай вернасці прынцыпам рамантызму ўласціва толькі асвятленню ворагаў: «ворагі» — абавязкова бяздумныя забойцы, а «свае» — толькі добрыя, гуманныя людзі, якія ніколі не здатныя на несправядлівасць.
   «Гой», як і многія іншыя творы пісьменніка ранняга перыяду, мае тыповы «маладнякоўскі» зачын: «I плакала Рыва...» Тут у кампазіцыйнай інверсіі выявілася ўстаноўка на нечаканасць успрыняцця і пачуццёвую насычанасць адлюстроўваемай сітуацыі — тыповыя адзнакі стылістыкі «маладнякоўскай» прозы.

Похожие статьи:

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Над Бугам

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Васількі

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Салют

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Міколка-паравоз

Міхась ЛынькоўМаньчжур. Аналіз апавядання