Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Лужанін - Дарога песні

Пушчай ідзеш ці пусткаю,
Дома, ў чужой зямлі,
Песня, будзь беларускаю
I пад вясельнай хусткаю
I ў баявым шынялі.

Людзі з вуснаў у вусны
Прымуць, перададуць,
Толькі будзь праўды лустаю,
Толькі сабою будзь.

Хмелю густую брагу,
Белы убор калін,
Сонца ліпнёвых ягад,
Нівы тугі наліў, –
Несла ты сцежкай грузкаю,
Вузкай, без каляін...

З вогненнай ператрускаю
Выйшла ў свет беларускаю,
Як цябе ні клялі.

1973

 

Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 3. Падарожныя нізкі; Вершы 1966-1973; Як нараджаўся новы свет; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с.

 

Похожие статьи:

ВВясельныя песні

ВВалачобныя песні

Ян ЧачотЯн Чачот - Песні і балады

ППесня

ВВосеньскія песні