Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Клаўдзія Каліна - Кампот

   Маленькая Галя вельмі любіць памагаць маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.
   За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі», – і паставіла перад кожным кубак, а перад Галяй – яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.
   Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю.
   Паглядзела і пытаецца: «Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» – «Так, мамачка, – адказала Галя, – вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»

 

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Явар і каліна

Пераказы, дыктантыГалінка каліны ў лётным планшэце

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - У студзеньскую ноч

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Зімовы Дуб

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Песня вясны