Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зоська Верас - Сонейка грэе

Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот...
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду...
І прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Ах ты, сонца-сонейка

БиографииЗоська Верас

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Чэрвень і Сонейка

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Сонейка ўзышло

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Колькі ў сонейка сяброў?