Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот...
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду...
І прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Сонейка ўзышло
Биографии → Зоська Верас
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Колькі ў сонейка сяброў?
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Ах ты, сонца-сонейка
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Чэрвень і Сонейка