Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Данута Бічэль-Загнетава - Краю мой Нёман

Шлях маіх продкаў,
шлях прамяністы і Млечны.
Ловіць драчыных падлёткаў
вецер надрэчны.

Плача надрэчны рагоз,
слёзы жанчын не ўрадзілі...
Шчасны мой лёс,
Нёманам вечным праўдзівы.

Шчырыя сэрцы
не дакрануцца да здрады.
Тутака сенцы
адчыняюцца словамі праўды.

Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна.
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона.

Хмельны ад гулу паводкаў,
ты не змялееш ніколі,
шлях маіх продкаў,
шлях маёй споўненай долі.
 


Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст. літ., 1987. – 398 с.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГімн жыццю

Пераказы, дыктантыСтаранная праца

Пераказы, дыктантыКаля Нёмана

Пераказы, дыктантыПразрыстая пара восені

Пераказы, дыктантыБерагам Нёмана