Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Генадзь Бураўкін - Мы хочам зразумець галактык мову...

Мы хочам зразумець галактык мову.
А хто мне скажа,
думае аб чым
Сцяжынка ў полі,
спелы бор сасновы,
Рачулка,
што прыцмоквае ўначы?
 
Хто разгадае слёзы шэрай кані?
Хто расшыфруе для маёй душы
Аленя закаханага рыканне
І салаўіны цёхкат у цішы?
 
Свае званы пагойдваюць азёры.
Звініць гаёў кастрычніцкая медзь...
Мы слухаем маўклівае міжзор’е,
А блізкіх нам не можам зразумець.



Крыніца: Бураўкін Г. Выбранае: 1955-1995: Вершы, паэмы, казкі, песні. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 382 с.
 

Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Калыханка

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Шпак спявае

БиографииГенадзь Бураўкін

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Малітва

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...