Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прырода і чалавек у творах Віктара Карамазава

   Віктар Карамазаў прыйшоў у літаратуру ў другой палове 60-х гг. Асноўнай тэмай яго творчасці з’яўляецца прырода, псіхалагічныя і сацыяльныя узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем. Творы пісьменніка прасякнуты мяккім лірызмам, сцвярджэннем духоўнасці і чалавечнасці.
   Раман "Пушча" – пра веліч і прыгажосць ляснога царства. Ён прасякнуты гуманістычным пафасам, думкамі аб сэнсе чалавечага жыцця, верай у добрыя справы добрых людзей. Героі твора – Міхаіл Пятровіч Валошка, Макар Курнопа, Андрэй Старапольны, дзед Гарох – зрадніліся з лесам, без яго не ўяўляюць свайго існавання. Адчуўшы грозны наступ цывілізацыі на прыроду, яны пачынаюць выступаць супраць высячэння лясоў, знішчэння флоры і фаўны, спрабуюць дапамагчы пушчы абараніцца ад практычна-бяздушных людзей тыпу дырэктара лясгаса Зімаўца, лесніка Рысева. Асабліва ўражвае сцэна, калі ляснік у зімовую сцюжу выводзіць ласіную сям’ю з месца, дзе павінна было адбыцца паляванне. Выратаванне звяроў – гэта і выратаванне надзеі на тое, што пушчу не чакае трагічны лёс.
   Тэме арганічнага адзінства чалавека з бацькаўшчынай прысвечана аповесць В. Карамазава "Дзень Барыса і Глеба". Героя аповесці Цімафея Мурашку паклікаў вялікі горад, дзе ён загубіўся сярод чужых і незнаёмых людзей. Аднак Цімафей не пераўтварыўся ў блуднага сына, не страціў адчування сваёй прыналежнасці да малой радзімы, кроўных сувязей з роднай зямлёй.
   Аповесць В. Карамазава "Краем Белага шляху" прысвечана чарнобыльскай тэме. У ёй пісьменнік спрабуе высветліць спрадвечныя пытанні жыцця і смерці, духоўнасці і бездухоўнасці, адказнасці і безадказнасці. Галоўны герой твора – тыповы прадстаўнік забруджанай зоны, хірург Васіль Валетаў. Аб’язджаючы забруджаныя радыяцыяй месцы, ён бачыць, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць (нават шляхам хлусні). Але пры гэтым ён не саромееца збіраць даніну з тых, каму калісьці дапамог, і з тых, каму меркаваў дапамагчы. Характар Валетава супярэчлівы, раздвоены. Апынуўшыся ў маральным тупіку (пасля смерці першай каханай Танькі Лісавай) ён не шукае выйсця, не хоча і не можа змагацца з няпраўдай. Вытокі асабістай драмы Валетава не толькі ў мінулым жыцці, але і ў нормах жыцця сучаснага грамадства, дзе смела замоўчваецца праўда пра самую жудасную трагедыю. Хлусня ж, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду.
   Аповесць "Крыж на зямлі і поўня ў небе"прысвечана беларускаму жывапісцу Бялыніцкаму-Бірулю. На першым плане ў ёй – Біруля-мастак, які праз неймаверныя пакуты (асабліва ў савецкі перыяд) змог спасцігнуць свет і дасягнуць вяршынь майстэрства.
   В. Карамазаў плённа працуе на ніве беларускай прозы і застаецца верным сваёй асноўнай тэме – тэме прыроды і чалавека. Прырода, на думку аўтара, – лепшы прафесар. І хто будзе вучыцца ў гэтага прафесара, ніколі не здрадзіць сваёй зямлі, будзе адчуваць не толькі гарманічнае адзінства і злітнасць з ёй, але і адказнасць за яе будучыню.

 

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыЗімовы начлег

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода