Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Хомчанка - Паклон лесу

   Цябе чакае ў госці лес, напоены салодкім водарам кветак і ягад, гаркаватым пахам грыбоў... Будзь толькі добры з лесам, шчыры, і ён пакажа табе ўсе свае таямніцы, шчодра падзеліцца багаццем, што хавае ад благога вока.
   У сярэдзіне лета лес усыпан суніцамі. Пунсовымі кроплямі зіхацяць яны ў траве, грэюць на сонцы круглыя бакі з жаўтаватымі зернеткамі-вяснушкамі. Ягады клічуць цябе, просяць: «Мы паспелі, бяры нас».
   Вось тут і не будзь ганарысты, кланяйся лесу – і напоўніш кошык спелымі мядовымі суніцамі. Чым ніжэй будзеш кланяцца, тым паўней будзе кошык.
   А калі лета пакоціцца на восень, пачнуць праз апалае лісце прабівацца крамяныя галоўкі баравікоў і падасінавікаў, збяруцца ў чародкі залатыя лісічкі, збягуцца ў падлесак белыя падбярозавікі, у роснай траўцы зачырванеюць крохкія рыжыкі.
   I цяпер адбівай лесу паклоны. А будзеш задзіраць угору нос – нічога не знойдзеш, нічога не назбіраеш.

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Яблык

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Янкава рукавічка

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дзве Дашы

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Звон пад зямлёй