Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Андрэй Федарэнка - Ланцуг

   Нялёгка даўся сумленны крок Яўгену Вінярскаму, герою аповесці Aндрэя Федарэнкі «Ланцуг». Ён — малады, здольны асістэнт хірурга, нядаўні выпускнік медінстытута. У Вінярскага ёсць патаемная мэта — жыць за мяжой, бо «жыць тут — гэта зажыва пахаваць сябе». Ён жадае выехаць як мага хутчэй, але для гэтага трэба шмат грошай. У паліклініцы ён адчувае сябе часовым чалавекам, працуе без усялякай ахвоты. Да Вінярскага па-бацькоўску спагадна, з даверам ставіцца стары хірург Іван Змітравіч Стэльмах, які распавядае пра сваю хворую дачку Мілу, на лячэнне якой за мяжой той сабраў вялікую суму ў далярах. Стэльмах паказвае асістэнту гэтыя грошы, што захоўвае на працы ў сваім кабінеце. Вінярскі, аслеплены марай пра замежжа, украў дыпламат з далярамі, а з Іванам Змітравічам, які здагадаўся, хто злодзей, здарыўся моцны інфаркт, і ён памёр. Вінярскі спачатку імкнецца апраўдаць свой учынак, аднак пасля зразумеў, што здзейсніў забойства, нечуваную подласць. У ім загаварыла душа, пачаліся цяжкія пакуты, разладзілася псіхіка, і хлопец не знаходзіць сабе месца: «Два дні і бяссонныя ночы вымучылі яго. Гэта ўжо быў не той Вінярскі — упэўнены ў сабе эгаіст, які ганарыцца сваім эгаізмам і ставіць яго вышэй за ўсё на свеце»; «Ад таго, што ён перастаў пазнаваць сябе, Вінярскаму было страшна, але найбольшы страх узнікаў тады, калі ён набліжаўся да «дыпламата» з грашыма альбо калі нават проста думаў пра гэтыя даляры Стэльмаха, калі пачынаў прыкідваць, што з імі рабіць, як лепш распарадзіцца...» Вінярскі аддае ўсе грошы прастытутцы Жанне, але тыя, павандраваўшы па розных людзях, праз некаторы час усё роўна вяртаюцца ў ягоныя рукі. Кола замкнулася: герой пастаўлены перад выбарам. З эпілога мы даведваемся, што Вінярскі вяртае грошы ўдаве Стэльмаха, Міле зрабілі за мяжой аперацыю, і яна паправілася.
   Андрэй Федарэнка падрабязна даследуе душэўны свет, змены псіхалагічнага стану героя, добра паказвае, як пакуты сумлення перайначылі ягоны характар, адносіны да сябе і жыцця. Пісьменнік даводзіць, што нельга пабудаваць шчасце на чужой бядзе, эгаістычнай карыслівасці, бесчалавечнасці.

Похожие статьи:

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Пеля

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Жаніх па перапісцы

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Падслуханая казка

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Бляха