Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Грачанікаў - Дрымотна ціснуцца кусты...

Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.
І ў цішыні за тры вярсты
Чуваць, як п’е ваду ласіха.

О край мой родны! Я прашу:
Ратуючы ад пустазелля,
Я сам расцераблю душу,
А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,
Каб і мяне ў ліхую невідзь,
Ніхто не мог закабаліць,
Ніхто не мог ачужаземіць.

Шалеюць скразнякі эпох.
Я чую, як Айчына кліча
На раздарожжы ўсіх дарог
Не разгубіць свайго аблічча.

Якая ноч! Які спакой
На вечаровым аксаміце!
І толькі недзе за ракой
Крычыць зямляк: «Пера-вя-зі-це-е!..»



Адказы на пытанні:
   1. Найбольш запомніліся радкі:


Шалеюць скразнякі эпох.
Я чую, як Айчына кліча
На раздарожжы ўсіх дарог
Не разгубіць свайго аблічча.


   Актуальныя радкі і для нашых дзён.

   2. Верш пачынаецца і заканчваецца апісаннем ціхай ночы. Спакой і гармонію ў прыродзе перадаюць наступныя вобразы:


Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.

Якая ноч! Які спакой
На вечаровым аксаміце!


   3. Аўтара непакоіць душэўнае збядненне, ён лічыць, што толькі зварот да роднага краю, традыцый, гісторыі не дазволіць яму і іншым згубіць сябе:


О край мой родны! Я прашу:
Ратуючы ад пустазелля,
Я сам расцераблю душу,
А ты мне дай свайго насення,
Каб мог я так сумленна жыць…


   4. Аўтар вызначае такія чалавечыя каштоўнасці як чалавечнасць, воля, самаадданасць, любоў да Радзімы, духоўнае багацце, сумленне, незалежнасць, самасвядомасць.

   5. Паэт найперш цэніць у людзях сумленне, самабытнасць, незалежнасць. Аб гэтым сведчаць радкі:


А ты мне дай свайго насення,
Каб мог я так сумленна жыць,
Каб і мяне ў ліхую невідзь,
Ніхто не мог закабаліць,
Ніхто не мог ачужаземіць.


   Для паэта сумленне і незалежнасць – галоўны прынцып, жыццёвае крэда.

   6. Першая частка: паэт у момант свайго ўзрушэння звяртаецца ў думках да роднага краю, ён не хоча страціць сваё “я”, здрадзіць сваім прыцыпам.
   Другая частка: паэт просіць ў сваёй зямлі дапамогі для сумленнага жыцця, захавання духоўных каштоўнасцей.
   Трэцяя частка: аўтар адчувае голас Айчыны, якая заклікае свой народ не здраджваць ёй, не губляць сваё аблічча.

   7. Погляды паэта на жыццё блізкія і мне. Мне здаецца, людзі павіны быць сумленнымі адзін перад адным, не здраджваць сваім прынцыпам і паважаць, ганарыцца сваёй Радзімай.

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Вячэра

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Не трэба жыць як набяжыць...

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Развітанне

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Гусак і Певень

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Сон