Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Інтэрмедыя

   Інтэрмедыя (ад лац. inter mediae – паміж дзеяннем) – невялікія драматычныя сцэнкі камічнага характару, якія разыгрываліся паміж актамі асноўнага дзеяння спектакля. Былі пашыраны, напрыклад, у т. зв. школьным тэатры XVII-XVIII стст.– у п’есах на рэлігійныя тэмы.
   У адрозненне ад асноўнай п’есы, напісанай на літаратурнай мове, інтэрмедыі карысталіся жывой народнай мовай. Героямі інтэрмедый былі простыя людзі, звычайна вельмі дасціпныя, разумныя, вострыя на язык. У сучаснай драматургіі сустракаюцца п’есы, створаныя па матывах інтэрмедыі, напрыклад камедыя Віталя Вольскага «Несцерка».

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.