Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Індывідуалізацыя

   Індывідуалізацыя ў літаратуры (ад лац. individuum – непадзельнае, асоба) – адзін са спосабаў літаратурнага выяўлення, калі асобныя малюнкі і вобразы твора надзяляюцца своеасаблівымі, адметнымі, жыццёва яскравымі рысамі.
   Дзякуючы індывідуалізацыі мастацкія творы мацней ўздзейнічаюць на пачуцці і ўяву чытачоў, выклікаюць належныя эмоцыі і думкі, лепш запамінаюцца. Як слушна падкрэсліваў М. Горкі, "пісьменнік павінен глядзець на сваіх герояў менавіта як на жывых людзей, – а жывымі яны ў яго паўстаюць, калі ён у любым з іх знойдзе, адзначыць і падкрэсліць характэрную, арыгінальную асаблівасць мовы, жэста, фігуры, аблічча, усмешкі, ігры вачэй і гэтак далей. Адзначаючы ўсё гэта, літаратар дапамагае чытачу лепш бачыць і чуць тое, што ім, літаратарам, уяўляецца. Людзей, цалкам аднолькавых, – няма, у кожнага нешта сваё і вонкавае, і ўнутранае".
   Індывідуалізацыя ў мастацкай творчасці існуе ў непарыўнай сувязі з тыпізацыяй.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.