Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эсэ

   Эсэ (франц. essai - спроба, вопыт, нарыс, ад лад. exegium - узважванне) – літаратурны твор, у якім пісьменнік у вольнай форме разважае над нейкімі сацыяльна-палітычнымі, маральна-філасофскімі ці літаратурна-эстэтычнымі праблемамі.
   Для эсэ характэрна падкрэсленая суб'ектыўнасць выказвання, свабодная кампазіцыйная структура твора. У ім празаічная мова нярэдка пераходзіць у вершаваную, само ж апавяданне падчас набывае выразную паэтычна-вобразную афарбоўку, афарыстычную сцісласць і трапнасць. Па асноўных сваіх асаблівасцях эсэ супрацьстаіць сістэматычнаму навуковаму разгляду пытання.
   У беларускай літаратуры эсэ стала прыкметна пашырацца ў пасляваенны час. Узніклі яго асобныя разнавіднасці: філасофска-псіхалагічнае ("Жменя сонечных промняў" Янкі Брыля), літаратурна-крытычнае ("Загадка Багдановіча" Міхася Стральцова), белетрызаваны праблемны рэпартаж ("Хатынь: боль і гнеў" А. Бялевіча). Даволі часта да эсэ звяртаўся Уладзімір Караткевіч. Вядомыя яго так званыя падарожныя. літаратуразнаўчыя эсэ ("Казкі янтарнай краіны", "Званы ў прадоннях азёр", "Saxifraga"), краязнаўчае эсэ пра Беларусь "Зямля пад белымі крыламі". А. Лойка плённа карыстаецца магчымасцямі рамана-эсэ. ("Як агонь, як вада...", "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае").
 

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.