Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эскіз

   Эскіз (ад франц. esquisse – папярэдні накід) – гэтым тэрмінам, што ўжываецца ў мастацтве жывапісу (агульны накід усяго малюнка ці асобнай яго часткі ), часам называюць невялікі верш-замалёўку, заснаваны на нейкай адной зрокаванагляднай дэталі . Вось, для прыкладу, «Эскіз» Янкі Сіпакова:

Прысланіўся да ліўня тугога спіною натомленай

і гляджу з-пад далоні, удзіўлены,

Як перад самай сцяною дажджу хапатліва

мак пад сонцам таўкуць камары...


   У такім самым значэнні падчас выкарыстоўваецца тэрмін эцюд («Эцюд» Максіма Танка, «Эцюд рэўнасці» Генадзя Бураўкіна, «Эцюды» А. Грачанікава і інш.) 

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.