Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эпіталама

   Эпіталама (грэч. epіthalamіos oіdе , ад ері – на, з выпадку і thalamos – шлюб, шлюбнае ложа) – урачыстая вясельная песня ў гонар жаніха і нявесты. Узнікла ў народным вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Адзін з яе відаў – гіменэй, песня, у суправаджэнні якой нявеста ўваходзіла ў дом жаніха. Пазней эпіталама набыла значэнне самастойнага літаратурнага жанру – своеасаблівай оды ў гонар маладых.
    Вядомыя эпіталамы Сафо (VII ст. да н. э.), Катула (I ст. да н. э.). У Расіі да яе звярталіся В. Традзьякоўскі, I. Севяранін.
    Першую беларускую эпіталаму напісаў Уладзімір Караткевіч (1967):

 

Кахання бог у светлай сіле 
Сядзіць між нас. Я п’ю нагбом
За вас: прыгожых, добрых, мілых,
За ваш стары і новы дом.
Да схілу дзён сваіх астатніх
Мы вам сябры. Няхай жыве
Наш гонар: Слава і Тацяна,
Сябры ад сёння і – навек.
Малю аб вечным і адзіным:
Хай шчасны будзе на вякі
Шлюб Беларусі і Ўкраіны,
Шлюб Львова й Іслачы-ракі.


    Эпіталаму «Уваходзіны ў паэму» напісаў Янка Сіпакоў. Эпіталамны характар маюць асобныя раздзелы паэмы Янкі Купалы «Яна і я». 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Уваходзіны ў паэму

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.