Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эпапея

   Эпапея (ад грэч. еророіїа – збор сказанняў, песень) – вялікі эпічны твор, які расказвае пра важныя падзеі з гісторыі народа. У эпапеі жыццё паказваецца шырока і шматгранна ў яго вялікасных і штодзённых праявах ("Вайна і мір" Льва Талстога, "Ціхі Дону" М. Шолахава).
   Першапачаткова эпапея ўзнікла на аснове злучэння ў адзінае цэлае гераічных народных песень аб важнай падзеі або выдатным, легендарным героі. Так нараджаліся старажытна-грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», карэла-фінская «Калевала», французская «Песня аб Раландзе» і інш.
   Раманам-эпапеяй называюць такі твор, у якім лёс галоўных герояў раскрываецца ў цеснай сувязі з паказам значных гістарычных падзей.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.