Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Экспрoмт

   Экспрoмт – невялікі верш, складзены хутка, без доўгага папярэдняга абдумвання. З’яўляецца разнавіднасцю імправізацыі, пры якой вершы ўзнікаюць у часе іх выканання. 
   Працэс імправізацыі апісаны, у прыватнасці, у «Египетских ночах» (1835) А. Пушкіным, прататыпам паэта-імправізатара яму паслужыў Адам Міцкевіч, майстра экспромту. 
   Вершы-экпромты ёсць у Якуба Коласа («Максіму Танку. Экспромтам»), П. Пестрака («Закончана дарога. Экспромт»), Эдуарда Акуліна («Экспромт») і інш.  

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.