Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шасцірадковік

   Шасцірадковік – верш з шасці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка ў ім можа быць розная: ААББВВ, аБаБвв, абвабв і інш. 
   Вершы-шасцірадковікі вызначаюцца паглыбленым лірычным роздумам, афарыстычнасцю паэтычнага выказвання. Напрыклад: 

 

Мы славу параўноўваем з віном, 
А забыццё глухое – з палыном.
Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі
З табою ў ложак вечнасці – труну,
П’ючы шумлівай славы хмель салодкі,
Не забывай пра горыч палыну.
(Аркадзь Куляшоў)

О, колькі ў нас нянек у літаратуры,
Дарадчыкаў і невясёлых і хмурых,
Прыхільнікаў розных сіропаў і сосак,
Ахоўнікаў сцёртых пытальнікаў, косак, –
Што часам шукае ў натоўпе рука
Сустрэць хоць бы нейкага ерэтыка.
(Максім Танк

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.