Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хрэстаматыя

   Хрэстаматыя (ад грэч. chrestomatheia, chrestos – карысны і mantano – вывучаю) – зборнік сістэматычна падабраных у вучэбных мэтах або для самаадукацыі матэрыялаў па пэўнай галіне ведаў.
   Вядомы такія беларускія хрэстаматыі як, «Хрэстаматыя беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» Максіма Гарэцкага (Вільня, 1922), «Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ Склаў А. Ф. Коршунаў» (Мінск,1959), «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра» / уклад. і камент. А. В. Сабалеўскага (Мінск, 1997).
   Школьныя хрэстаматыі пераважна называюцца або «Падручнік-хрэстаматыя», або «Хрэстаматыя-падручнік» з указаннем, для якіх класаў адрасаваныя.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.