Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Храналогія

   Храналогія (ад гр. chronos - час і logos - слова) — дапаможная галіна літаратуразнаўства, асноўная задача якой — вызначэнне дакладных, дакументальна пацверджаных дат развіцця літаратурнага працэсу ў іх часавай паслядоўнасці.

   Існуюць шматлікія праблемы датавання твораў і дакументаў, пераводу дат з аднаго каляндарнага стылю ня другі.

   Жанры храналогіі - летапіс жыцця і творчасці пісьменніка, я таксама хроніка літаратурнага жыцця. Летапісы жыцця і творчасці змяшчаюцца звычайна ў канцы навуковых збораў твораў. Часам яны ўваходзяць у некаторыя бібліяграфічныя даведнікі, кнігі асобных літаратуразнаўцаў, трапляюць ня старонкі перыёдыкі, зрэдку — выходзяць асобнымі выданнямі (летапісы жыцця і творчасці Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Максіма Гарэцкага, укладзеныя адпаведна М. Мушынскім, М. Кенькам, Т. Дасаевай). З хронік літаратурнага жыцця можна назваць "Хроніку літаратурнага жыцця Беларусі XIX — пачатку XX ст.", змешчаную ў "Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры" (т. 2, 1969), "Хроніку літаратурнага жыцця" за 1917-1964 — у "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (т. 1-2, 1965-1966) і інш.
 

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.