Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тэма

   Тэма – (ад гр. thema – тое, што ляжыць у аснове) – кола адлюстраваных у творы жыццёвых з'яў разам з узнятымі пры гэтым праблемамі. Праблема – гэта пэўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, а часам і вырашае, зыходзячы са свайго светапогляду.
   Тэма цесна звязана з творчай задумай аўтара, з ідэяй, якую ён хоча ўвасобіць у творы. Менавіта ідэя прадвызначае мадэліраванне пісьменнікам тых ці іншых падзей, выяўленне праз іх пэўных праблем. Таму часта гавораць пра ідэйна-тэматычную аснову твора. Буйныя эпічныя, ліра-эпічныя і драматычныя творы (раманы, паэмы, трагедыі і іншыя) звычайна маюць адну вядучую тэму і некалькі ўзбочных, якія яе дапаўняюць, пашыраюць, удакладняюць.
   Так, вядучая тэма трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" – фарміраванне ўзаемаадносін беларускай інтэлігенцыі і працоўнага народа ў перадрэвалюцыйны час. Да яе так ці інакш далучаны іншыя тэмы : тагачаснага жыцця беларускай інтэлігенцыі і сялянства, настаўніцкай працы, інтымных узаемаадносін маладых людзей і інш.
   Сукупнасць тэм пэўнага буйнога твора ці ўсёй творчасці пісьменніка называецца тэматыкай.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.