Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Травесці

   Травесці (ад італ. travestire – пераапранаць) – жартоўная паэзія, заснаваная на парадыраванні высокіх узораў літаратуры. Часцей за ўсё аб’ектам парадыравання былі творы антычнай паэзіі (паэма Вергілія «Энеіда»).
   У травесційнай паэзіі адбываецца зніжэнне высокіх герояў шляхам своеасаблівага іх «пераапранання», гэта значыць паказу іх у неўласцівых, чужых ім умовах простанароднага жыцця і побыту. Прыкладам можа быць беларуская «Энеіда навыварат». Аднак у гэтай паэме разам з травесціраваннем антычных багоў і герояў выяўляюцца выразныя адзнакі грамадскай сатыры на сучасныя аўтару адмоўныя з’явы жыцця. Таму «Энеіду навыварат» называюць не проста травесційнай (жартоўнай), а парадыйна-сатырычнай паэмай.
   Гл. таксама Бурлеска.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.