Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сцэнарый

   Сцэнарый (італ. scenario, ад лац. scaena - сцэна) — літаратурны тэкст, на аснове якога ствараецца кіна- ці тэлефільм.
   Сцэнарый вызначае жанр, сюжэт, сістэму вобразаў-персанажаў, ідэйна-мастацкі змест фільма. У адрозненне ад звычайнага літаратурнага твора (апавядання, аповесці і гэтак далей), для сцэнарыя характэрна лаканічнасць, замена мастацкага апісання дзеянняў, учынкаў персанажаў, карцін прыроды, асобных рэчаў, дэталяў і г. д. іх звычайным называннем, указаннем на іх асаблівасці, апеляцыяй да творчых магчымасцей рэжысёраў і акцёраў. Сцэнарыст часам піша С. паводле вядомых літаратурных твораў - займаецца іх экранізацыяй.