Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Сувязі літаратурныя
Сувязі літаратурныя - творчыя ўзаемасувязі паміж пісьменнікамі, літаратурамі асобных народаў, эпох, краін.
Існуюць тры тыпы літаратурных сувязей: кантактныя, генетычныя, тыпалагічныя.
Пад кантактнымі літаратурнымі сувязямі маюцца на ўвазе ўсе формы непасрэдных сувязяў: пераклад мастацкі, асабістыя сувязі пісьменнікаў, крытычныя водгукі аднаго аўтара пра другога і г. д.
Генетычныя літаратурныя сувязі складаюць наследаванні, уплывы, запазычанні. Пісьменнікі-папярэднікі стварылі пэўныя ідэйна-мастацкія традыцыі (ад лад. traditio- перадячя). Так, асноўныя літаратурныя традыцыі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча - гэта рэалістычнасць адлюстравання рэчаіснасці, адзінства патрыятычнага і інтэрнацыянальнага, глыбокая народнасць і высокая ідэйнасць. адпаведнасць зместу і формы. Апрача гэтага, у спадчыну класікі пакінулі багатыя традыцыі, што датычацца культуры верша. Пры наследаванні немагчыма выявіць канкрэтнага пісьменніка-спадчынніка, у якога пісьменнік-нашчадак пераняў той ці іншы кампанент зместу або формы. Нельга, скажам, назваць канкрэтнага творцу, ад якога санетапісец Алесь Звонак наследваў гэты від верша. У той жа час літаратуразнаўчы аналіз можа выявіць уплыў, пры якім адзін пісьменнік адчувае ўздзеянне другога, запазычаючы ў яго не надта істотныя моманты. У прыватнасці, верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?" паўплываў ня творчасць многіх паэтаў, і не толькі беларускіх, прадвызначыўшы тэматыку, праблематыку і вобразы асобных іх твораў. Што да запазычання, то пры ім захоўваюцца асноўныя, дамінантныя рысы першакрыніцы, хоць твор мае самастойнае значэнне. Такімі запазычаннямі з'яўляюцца "пералажэнні" баек І. Крылова, зробленыя ня пачатку ХХ ст. Марыяй Косіч. Яны адначасова і арыгінальныя творы, і пераклады. Наследуючы прагрэсіўныя традыцыі папярэднікаў, пісьменнікі імкнуцца іх па-наватарску развіць. Наватарства - гэта творчае развіццё пісьменнікам лепшых рыс творчай спадчыны. Так, наватарства Максіма Танка ў галіне вершаскладання ў тым, што ён значна пашырыў выяўленчыя магчымасці беларускага верша: развіў далей традыцыйныя для нашай паэзіі танічную і сілаба-танічную сістэмы вершаскладання, арганічна засвоіў, абжыў свабодны верш.
Тыпалагічныя літаратурныя сувязі - гэта ідэйна-мастацкія супадзенні ў літаратуры розных народаў, абумоўленыя не ўплывам аднаго народа ня другі, я блізкасцю іх жыццёвых абставін, цыклічнасцю развіцця мастацкай культуры.
На ўзбочыне літаратурных сувязей стаіць эпігонства (ад гр. epigonos - народжаны пасля, нашчадак) — сляпое капіраванне літаратурных узораў, нязначная творчая перапрацоўка іх.