Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Стылістыка

   Стылістыка (франц. stylistique) – літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая вывучае выяўленчыя магчымасці мовы пэўнага твора, пісьменніка ці літаратурнага напрамку.
   Асноўная зацікаўленасць стылістыкі – лексіка літаратурная, тропы, гукапіс, сінтаксіс літаратурны. З аднаго боку, стылістыка цесна звязана з паэтыкай, з другога – з стылістыкай лінгвістычнай, што даследуе наяўнасць і характар лексіка-сінтаксічных сродкаў пэўнай мовы, а таксама іх функцыянаванне ў залежнасці ад сферы зносін і моўнай сітуацыі.
   Назіранні за стылістыкай аўтара сустракаюцца, бадай, ва ўсіх сур'ёзных літаратуразнаўчых публікацыях, у тым ліку ў асобных рэцэнзіях, крытычных водгуках на творы, бо толькі ў мове і праз мову ўвасабляюцца творчая задума пісьменніка, ідэйна-мастацкія асаблівасці асобнага твора і творчасці ў цэлым. Без стылістыкі немагчыма ўсебакова і аб'ектыўна выявіць стыль пісьменніка.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.