Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэхарыфма

   Рэхарыфма – рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей – трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга. Такая рыфма вядзе свой пачатак з вуснай народнай творчасці:

 

Кацярына-Кацярынушка,
А дзе ж твая жывацінушка?
– Каровухны– каля ровухны,
А свінухны– каля нівухны.

Хлеба, солі прыпазычу,
Табе, братка, дабра зычу.


   Своеасаблівая чатырохкратная рэхарыфма сустракаецца ў адным з твораў дзіцячага фальклору (запісаны ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна):

 

– Што фрыцы курылі?
– «Прыбой».
– Чым яны жывіліся?
– Рыбай.
– Што яны хацелі?
– Бой.
– Як яны крычалі?
– «Ой!»


   Верш, поўнасцю пабудаваны на выкарыстанні рэхарыфмы, называецца рэхавершам.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.