Рэмарка (ад франц. remarque — заўвага) — у драматургіі аўтарская заўвага ў тэксце, у якой даюцца тлумачэнні адносна таго, як паводзіць сябе герой у дадзены момант, з дапамогай якіх рухаў, жэстаў, мімікі выяўляецца стан яго душы. У рэмарках даюцца таксама тлумачэнні адносна выгляду персанажа, яго ўзросту, адзення, абстаноўкі дзеяння, дэкарацый на сцэне і г. д.